2020 I 02 30 гадоў з беларускай песняй
– Калектыў „Чыжавяне” – гэта візітная картка нашай гміны – гаворыць войт гміны Чыжы Юры Васілюк. – Ён прадстаўляе гміну на Гайнаўшчыне, Бельшчыне, Беласточчыне, ды і ўвогуле ў Польшчы і за мяжой. Такіх людзей трэба шанаваць і падтрымліваць, каб яны спявалі і хацелі спяваць.

Калектыў быў заснаваны на мяжы 1986/1987 года, а ўжо 2 лютага 1988 адбылiся хрысціны  і так нарадзіліся „Чыжавяне”. Сёння гэта адзін з найбольш актыўных і найбольш вядомых калектываў у рэргіёне.
 Пры калектыве ў гадах 1988 -1990 працаваў моладзевы вакальны ансамбль, а пасля таксама інструментальна-вакальны калектыў. Мастацкае падарожжа пачалося ад удзелу ў калядным аглядзе ў студзені 1987 года ў Гайнаўцы. У наступным годзе ў групe было ўжо 16 спявакоў, і сталі яны калектывам з сямейным характарам. Ад самага пачатку „Чыжавяне” з Чыжoў прымалі ўдзел у мерапрыэмствах з нагоды свята ўраджаю, канцэртах, юбілеях, аглядах, фэстах ды музычных сустрэчах.
– Юбілей гэта падвядзенне нашай працы – гаворыць Хрысціна Гаўрылюк. – Мы вельмі шмат выступаем, многа выяжджаем на канцэрты, маем чым пахваліцца а спалучае нас любоў да беларускай песні. Сёлета мы выступалі на „прэм’ерскіх” дажынках у Кольне па запрашэнні Міністэрства Культуры, для нас гэта вялікі гонар.
З калектывам Чыжавяне ўжо звыш 15-ці гадоў працуе музычны інструктар Юры Ганевіч з Гародні. Праз гэтыя гады калектыў выдатна павысіў свой мастацкі ўзровень, рыхтуючы новы рэпертуар ды выступаючы на розных канцэртах, а асабліва на фестывалі беларускай песні.

Анна Домань, фота аўтрка
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego