2019 X 03 Дажалі ў Тапарках
Якія ж былі маляўнічыя калісьці Тапаркі, абсеяны збожжам размаітым, – пішуць яшчэ на розных сайтах пра вёску. Далей яны маляўнічы, абсеяны збожжам, пад старадаўнімі дрэвамі. І сёння Тапаркі не здаюцца. Тут даўно зрабілі стаўку на гадоўлю кароў і яшчэ цяпер раніцай і перад вечарам гаспадары гоняць іх табунамі праз вёску. Гаспадаркі ў сямідзе-сятых і васьмідзесятых гадах мадэрнізаваліся тут хуткімі тэ-мпамі дзеля аблягчэння працы пры гадоўлі кароў і вытворчасці малака. Сяляне куплялі даіль-ныя апараты і тэхніку для ме-ханізаванай уборкі сена. Яшчэ і ў дзевяностых гадах збожжа ў Тапарках касілі перш за ўсё касілкамі і вязалі яго ў снапы традыцыйнымі перавясламі, – пісаў Алік Мароз з «Нівы», які парадніўся з Тапаркамі – згэтуль яго жонка. І сёння на ўспамін таго гарачага жніўнага часу арганізуюцца дажынкі, калі на заканчэнне жніва ставілі «кветку-перапяліцу», з апошняй жмені каласоў, аздобленую палявымі і агароднымі кветкамі, гронкамі спелай арабіны, з хлебам ды соллю – «для зайчыка». Самы смачны быў той хлябок, які прыносілі малым дзеткам, пачаставацца – і яны будуць расці здорава, як тая збажына ў полі. На імпрэзу прыходзяць усе прыхаджане, госці і ўсе хто могуць сюды прыбыць, таксама новыя жыхары вёскі, які тут купілі і адрамантавалі хаткі. На полі стаяць апошнія ляшкі і мэндлікі снапоў. Тыя, хто прыязджае сюды жыць, даведваюцца пра гісторыю, былое вёскі, і стараюцца ўключыцца ў жыццё верных зямлі і сваёй традыцыі людзей. І прысутнічаюць на розных «імпрэзах» – святкаваннях вясковых і сямейных. І хаты ў іх не адрозніваюцца ад старых, пад якімі якраз расквітаюць кветкі, якія тут растуць ад дзесяцігоддзяў.
Калісь у Тапарках, якія нада-лей жывуць з гаспадарак – гадуюць кароў, цялят, дояць малако – збожжа жалі сярпамі. Ка-лісь і каса была навінкай. Жняі падбіралі жыта з пакосу, вязалі перавясламі ў снапы. Памятаюцца і конныя, і трактарныя касілкі. Жніво стала лягчэйшым. Пасля на палі ўехалі камбайны, якія самі і жалі ды малацілі. Ужо чакаецца толькі добрае надвор’е,  не трэба так перажываць, што жыта  ў снапах змокне.  Працягвалася яно тыдні два. Збожжа зажыналі найчасцей у суботу. Не пачыналі жніво ў панядзелак. Жалі азімае і рабілі на ім «перапяліцу». Недажатыя каласкі ўпрыгожалі кветкамі, клалі пад перапяліцай каменьчыкі, на іх – абрусок, хлеб, соль. Хлеб, казалі дзеткам, для зайчыка, які будзе ім частавацца.  Калі збожжа сталі малаціць на палях камбайны, жняцы перасталі рабіць «перапяліцу». Таму ў Тапарках абрад цяпер аднавілі і прэзентуюць яго маладому пакаленню.

Каля святліцы ў Тапарках у жнівеньскую нядзелю сабраліся жыхары вёскі, пяць вакальных калектываў і многа прыезджых гасцей. У святліцы чакала нарыхтаваная багатая гасціна, прыгатаваная жанчынамі з гуртка вясковых гаспадынь. Прыбылі жыхары Кляшчэлеўскай, Арлянскай і суседніх гмінаў. Былі таксама асобы з больш далёкіх мясцовасцей, якія чацвёрты раз хацелі пабачыць мерапрыемства «перапяліцы» ў гэтай працавітай вёсцы.

КАРАГОД У ПОЛЕ
Спераду ішлі жыхары Тапаркоў Грыгорый Бобік з касой, солтыс Вяслава Бакун і Віталь Соха, якія на полі былі вадзірэямі жніўных работ. За імі крочылі жанчыны з сярпамі з Народнага фальклорнага этнаграфічнага калектыву «Хатовічы» з Хаты-ніч з Палесся і моладзь са Студыі фальклору «Жэмэрва» са Студзіводаў, з музычным кі-раўніком Аннай Фіёнік і са старшынёй Аб’яднання Музей малой айчыны ў Студзіводах Дарафеем Фіёнікам. У карагодзе ішлі члены беларускага калектыва «Арляне» з Орлі, «Вэрвачак» з Орлі і вакальнай групы з Дабрывады і шматлікая публіка. Разам  з імі – бургамістр Кляшчэляў Аляксандр Сяліцкі і войт Арлянскай гміны Лявон Паўлючук.

ЖАЛІ
Над полем таўкліся хмары, якія ўдалося разагнаць. На лузе сабраліся спевакі з малітвай і жніўнымі песнямі. На залатое поле першым увайшоў Грыгорый Бобік з касою. Жанчыны з Тапаркоў падбіралі жыта, вязалі перавясламі  ў снапы. Пазней на поле ўкрочылі іншыя жанчыны, таксама з Дабрывады і іншых навакольных вёсак, узяліся за сярпы. Публіка з песняй углядалася  ў заканчэнне жніва. Сталі ставіць са снапоў мындлікі і ляшкі-дзесяткі спявачкі з Палесся з калектыва «Хатовічы» з Хатыніч. Моладзь прабавала за майстрыхамі вязаць перавяслы,  звязваць імі самавітыя снапы. Як паставіць снапы ў дзесятак ці мындаль, накрыць іх «шапкай», каб не паваліліся, пакуль забяруць іх у клуню? З апошніх жмутоў нязжатага збожжа склалі ўпрыгожаную вяргінямі і іншымі старадаўнімі вясковым кветкамі ды арабінай «перапяліцу». Ляцелі жніўныя песні ў выкананні студзіводскай «Жэмэрвы» і іншых сабраных, трымаўшых у руках выданне «Жніўныя песні» (дафінансаванае са сродкаў з праграмы «Działaj lokalnie”).  Акампаніраваў на гармоніку старшыня Аб’яднання Музей малой айчыны ў Студзіводах Дарафей Фіёнік са сваёй студзіводскай капелай.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Міра Лукша
фота
Міра Лукша і Юры Раецкі
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego