2018 V 24 Ікона іголкай маляваная
Вышыўка, гафт, карункі і вершы. І агарод поўны кветак. Гэта палетка Галіны Бі-рыцкай з Плянтаў у Нараўчанс-кай гміне на Гайнаўшчыне.
– Спадарыню Галіну Бірыцкую смела можна назваць амбасадарам нашай Нараўчанскай гміны, – з прызнаннем гаварыў войт Мікалай Павільч, уручаючы ёй граматы і падарункі ў падзяцы за яе творчасць на юбілеі 10-годдзя яе творчай працы.
І праўда – мастачка адна з найбольш вядомых нараўчанскіх народных творцаў, расслаў-ляючых родную зямлю, яе сі-ні стэнд з працамі – ручнікамі, іконамі, падушкамі пабываў у кожным кутку Падляшша ды іншых мясцовасцях Польшчы. Галіна Бірыцкая неаднойчы перамагала ў конкурсе “Гафт і карунка” ладжаным Гайнаўскім домам культуры. Вышыўкай афіцыйна займаецца больш за дзесяць гадоў, але працуе з іголкай і кручком ужо шмат гадоў (ад 1960 года да 2016-га – 56 гадоў, а пачала выступаць з працамі на выставах у 2006 годзе). Гэтыя дзесяць гадоў творчай працы Галіны Бірыцкай пацверджанай дыпломамі. Ад некалькіх гадоў Галіна Бірыцкая бачыцца таксама як народная беларуская паэтэса, сяброўка актыўнай групы паэтаў у Нараўчанскай гміне, якіх вядомасць творчасць шырэе па-за абсягам роднай гміны. Цяпер вучыць працаваць іголкай таксама маладое пакаленне: „Гэта юбілей маёй творчай прысутнасці ў шырэйшай прасторы” – кажа народная майстрыха, з радасцю і хваляваннем. У новым выданні пра ручнікі Бельскага аддзела Падляшскага музея паявяцца ўзоры Галіны Бірыцкай і яе беларускі верш.
– Пераважна вышываю ручнікі, таму што ручнікі спадарожнічалі чалавеку ўсё яго жыццё, ад нараджэння да смерці. Люблю гэта рабіць, – кажа спадарныя Галіна. – Прыдумваю таксама новыя ўзоры на ўпрыгожванне ручнікоў, вышываю таксама праваслаўныя іконы.
Галіна Бірыцкая, з роду Ахрымючанка, 1942 года нараджэння, не прапускае ні аднаго беларускага мерапрыемства на Падляшшы, каб паказаць свае здабыткі – рукадзелле. І не толькі сярод сваіх рэкамендуе свае гафтаваныя і вышываныя цуды была чыгуначніца і прадаўшчыца. Кожны раз мусіць браць на фэсты з сабою адмыслову сінюю палатку-стэнд, дзе вешае і раскладвае сваё рукадзелле, не раз ушаноўванае прызамі і ўзнагародамі.
Пад яе палаткай вісяць карункавыя сурвэткі, абробленыя карункамі і вышываныя ручнікі, ляжаць між іншым падушкі ўпрыгожаныя гафтам. Атрымлівала за сваю творчаць узнагароды – за прыгожа вышываныя і абробленыя карункамі ручнікі, вышываныя крыжыкам іконы напрыклад свяціцеля Мікалая Цудатворцы, апостала Пятра і Божай Маці Хуткапаслушніцы. Свае ручнікі, сурвэткі і гафтаваную пасцель дорыць спадарыня Галіна сямейнікам і прадае людзям, якія заказваюць сабе яе вырабы. Галіна Бірыцкая паказвала свае работы і прадавала іх у час „Дзён беларускай культуры” і „Агратурыстычнай біржы” ў Беластоку, у Ожышы, „Ярмаркі зубра” ў Гайнаўцы, „Бандароўскай гасцёўні”, „Прымацкай бяседы” ў Міхалове, на дажынках у Нараўцы, „Археалагічным фэсце” ў Збучы і „Свяце грыба” ў Міхалове, і на паказах у Польшчы.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Міра Лукша, фoта аўтаpкa


© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego