2018 IV 26 Спатканне сяброў
– 6 гадоў таму нас запрасілі, каб паехаць у Мінск і заспяваць – гаворыць музычны кіраўнік калектываў „Гай”, „Калінка” і „Слаўянская нота” Мар’юш Харужы. – Спачатку мы паехалі з калектывам „Калінка”, пасля ўзялі з сабой „Гай”. Нашым сябрам у Мінску паказваем фальклор беларусаў Падляшша. Сёлета мы выступаем з адмысловым канцэртам, паколькі адзначаем юбілей, 10-годдзе існавання. За гэты час мы далі мноства канцэртаў, шмат дзе былі і выступалі. Ёсць чым ганарыцца, 4 СД кружкі, а зараз вядуцца работы над пятый. песні і калядкі, больш за 800 канцэртаў і фестываляў, часта ў невялікіх мясцовасцях, але і ў буйных гарадах нашай краіны і па-за межамі Польшчы, конкурсы, ды узнагароды....
– Мы аднойчы былі ў Польшчы і бачылі як выступаюць калектывы з Беларусі, Украіны і Літвы – гаворыць аўтар праекту „Спатканне сяброў” Алег Літвінюк. – Цудоўныя ўражанні ад канцэрту і тады з’явілася такая мара зрабіць цыкл канцэртаў ў Мінску, на сцэне нашай філармоніі. Запрашем калектывы з Польшчы, якія выконваюць беларускую музыку, на сцэне прэзентуюцца такама нашыя выдатныя калектывы. Гэта такі музычны абмен.
– Такія супольныя канцэты вельмi карысныя – гаворыць Таццяна Карабкова, скрыпа-чка ў ансамблі народнай му-зыкі „Свята”. Можам паглядзець на музычную творчасць падляшскіх беларусаў. Тыя ж вядомыя песні, адрозніваецца толькі аранжыроўка. І нагода ёсць цудоўная – юбілей калектыву „Калінка”. Я ўжо шмат гадоў працую ў калектыве „Свята”. Мы існуем пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 1984 г і наш калектыў першы ў Беларусі прафесійны фальклорны ансамбль, які пачаў адраджаць народную музычную спадчыну сваёй краіны. Мастацтва яно заўсёды абядноўвае і гэта аблягчае нашы кантакты.
– Мы з гэтымі калектывамі сябруем не адзін год і цешуся, што можам супольна выступіць на сцэне мінскай філармоніі. Я лічу, што для калектываў, якія не з’яўляюцца прафесійнымі, выступ на такой сцэне гэта вялікі гонар, радасць ды добры ўспамін. Гурт „Калінка” сьпявае рытмічныя, вясёлыя народныя песьні, нe толькі беларускія. У нашым рэпэртуары ёсьць як традыцыйныя, так і сучасныя творы на беларускай мове, да якіх я зрабіў зусім новую аранжыроўку. Мы проста выпрацавалі свой музычны стыль. Дзякуючы нашай апрацоўцы песні становяцца больш даступнымі, больш зразумелымі для звычайнага слухача. Аднак на першым месцы застаецца фальклoр і традыцыя нашай народнай беларускай песні – дадае Мар’юш Харужы.
Аднак Мар’юш Харужы гэта не толькі музычы кіраўнік ка-лектываў. Выдатны саліст ды музыка, займаецца таксама фа-награфічнай, педагагічнай ды мастацкай дзейнасцю.
Як музычны настаўнік ў пачатковай школе на працягу 9 гадоў вучыў эстраднага спеву. Зараз ягоныя вучні, так школьнікі як і дарослыя, могуць пахваліцца шматлікімі конкурсамі ды узна-гародамі, могуць пахваліцца таксама выступленнямі з такімі эстраднымі зоркамі як Майка Ежоўская ці Яцек Вуйцік. Ма-р’юша можна часта сустрэць на розных музычных майстаркласах, якія вядзе як спецыяліст па запрашенні розных асяродкаў культуры.
Не менш важным напрамкам яго працы з’яўляецца рэалізацыя гуку і фанаграфія. Студыё „Apollo Records” выпусціла больш за дзвесце музычных кампазіцый і выка-наўцаў розных жанраў, таксама праeктаў кіно і тэлебачання, спецыялізуецца ў асноўным у народнай і класічнай музыцы.

Анна Пятроўская
фота аўтарка

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego