2017 XI 02 Вісагінас як Гайнаўка
Першыя жыхары горада сяліліся хто дзе – у бараках ды суседніх вёсках. Неў-забаве група ленінградскіх ар-хітэктараў распланавала ідэ-альны горад для 30-ці тысяч жыхароў. Пачалі будаваць жылыя блокі, школы, дзіцячыя сады і ўсю іншую, патрэбную інфраструктуру. Пры тым пакідалі як мага больш дрэў. Таму, ходзячы па горадзе, адчуваеш сябе быццам на курорце з даўняй эпохі. Прыгожы парк, з добра абсталяванымі пляцоўкамі для гульні дзецям, зыходзіць проста да возера Вісагінас, навокал якога раскінуўся лясны масіў.
Да 2000 года колькасць насе-льніцтва Вісагінаса дасягнула 30 тысяч. Для гасцей новага горада з жураўлём у гербе збудавалі вялікую, дзевяціпавярховую гасцініцу. Цяпер яна пустуе, як бельская «бурса». Неўзабаве будзе разабрана, а на яе месцы ўзнікне магазін сеткі «Лідл». Падобная сітуацыя была і ў нашай Гайнаўцы, дзе ў 1990-я пазакрываліся вялікія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, а побач іх пачалі ўзнікаць «Каўфлянды» і «Бедронкі».
Лёс вісагінскай гасцініцы з’яў-ляецца сімвалам абязлюднення горада, звязанага са спыненнем дзейнасці электрастанцыі. Гэты момант адбыўся ў 2009 г. паводле рашэння Еўрасаюза. Цяпер у Вісагінасе менш за 20 тысяч жыхароў. Шмат маладых людзей, як зрэшты з усёй Літвы, з’ехала на Захад або ў краіны, з якіх паходзілі іх продкі (перш за ўсё ў Расію). Закрылі адну са школ і некалькі дзіцячых садкоў.
Ёсць яшчэ іншыя тапаграфічныя асаблівасці, якія надаюць падабенства Вісагінаса і нашай Гайнаўкі. Да ўзнікнення горада была тут маленькая вёсачка з назвай Вісагіня. Таксама і Гайнаўка паўстала на месцы вёскі Гайнаўшчына, дзе ў 1784 г. было 9 дамоў. Іншая паралель гэта возера Дрысвяты, якое падзеленае дзяржаўнай мяжою паміж Літвою і Беларуссю. У нас гэта Белавежская Пушча, якая таксама ненатуральна разрэзана мяжою. І тут варта крыху спыніцца на даўняй гісторыі ваколіц над Дрысвятамі.
У раннім сярэднявеччы тут пражывала славянскае племя крывічоў ды балцкае племя латгалаў. Адміністрацыйным цэнтрам быў Полацк, згаданы ў летапісах ужо пад 862 годам. Адным з важных гарадоў у полацкім княстве быў Браслаў над возерам Дрывяты, размешчаным недалёка Дрысвятаў. Пасля смерці мужа Аляксандра Ягелончыка, у 1507-1513 гг. у Браславе часта пражывала каралева Алена, якая заснавала тут жаночы манастыр св. Варвары. Вёска Вісагіня належала да Браслаўскага павета; адсюль да Браслава ўсяго 40 км.
 
(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Дарафей Фіонік
фота Максіма Фіоніка,
з архіва музея ў Студзіводах ды Вісагінаскага цэнтра культуры

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego