2019 X 03 Беларускія культурныя дзеянні на надбужанскай зямлі
Напачатку гэтага году вый-шаў друкам чацвёрты нумар гістарычна-культурнага збо-рніка “Мельніцкі Гостінэць”. Можна ў ім знайсці нарыс Ірыны Шыбанавай пра гісторыю маёнтку Тэлятычы ў ХVІ-ХVІІІ ст., архіўныя матэрыялы пра мяшчанскі род Вежбаў з Мельніка, успаміны Фёдара Каліты з Шэршэняў і Мікалая Дудзіча з Раманаўкі. Цяпер студзіводскія выдаўцы рыхтуюць новы нумар зборніка.
Вясною і летам на тэрыторыі мілейчыцкай і нурэцкай гмін праходзілі мерапрыемствы ў рамках Падляшска-палескіх сустрэч “Там по маёвуой росіе” ды “Олень по бору ходіт”. У Пра-вадную нядзелю спевакі, музыканты і танцоры з Хаціслава, Санкт-Пецярбурга і Студзівод завіталі ў вёскі рагацкага прыхода. У святліцы ў Мэдвэжыках быў паказаны абрад вяселля, які прадоўжыўся на панадворку Анатоля Матуевіча ў Рагачах. Па традыцыі ў гэтай вёсцы, а таксама суседніх Левашах вадзілі веснавыя карагоды са спевам огулек. Наканец, сім-валічная, саламяная рогулька была затоплена ў рэчцы Нурчык. Так правялі вялікодны тыдзень. Прагучала апошняя огулька “Положу кладку вэрбову, час вам девонькі до дому...”.

У канцы ліпеня са жніўнымі абрадамі студзіводскае таварыства завітала ў вёску Грабарка, дзе жалі жыта побач Дому дапамогі “Элеос” і спявалі для яго падапечных. Пасля быў карагод па вёсках Вакуловічы і Сычы, дзе адбыўся канцэрт ля вясковай святліцы. Выступілі калектывы з Любаня і Міханавіч на Беларусі, “Рамада” з Масквы ды “Жэмэрва”. Токое свята арганізавалася тут ужо другі раз пры вялікім заангажаванні тутэйшых людзей, а асабліва Марціна Карнілюка, старшыні Аб’яднання “Біярэгіён”. Варта адзначыць, што ён грунтоўна, на высокім кансерватарскім узроўню, абнавіў будынак старой станцыі ў Сычах.

МАСТАЦКІ ПЛЕНЕР
Пачаткаў беларускіх мастацкіх пленераў “Студзіводы – Рама-наўка” трэба шукаць ў 2013 г. Тады пара вядомых рэзьбяроў: Анатоль Туркоў з Камянца і Уладзімір Чыквін з Кобрына стварылі праваслаўную часоўню з рэзбленай іконай Спаса Нерукатворнага ды крыж. Другі мастацкі пленер у Раманаўцы прайшоў у мінулым годзе, гэтым разам жывапісны. Карціны з краявідамі мясцовасці малявалі: Анатоль Туркоў, Уладзімір Чыквін ды Вольга і Ігар Раманчукі з Берасця.
Сёлетні мастацкі пленер меў два напрамкі – разьбярскі ды жывапісны. З 20 па 24 жніўня майстры Анатоль Туркоў ды Мікалай Скляр з Гародні ства-рылі з дубовага дрэва дзьве постаці: гаспадара і гаспадыню – сімвалічных заснавальнікаў Раманаўкі. Дастойная жанчына ў прыгожым, народным касцюме, трымае ў руках збожжавыя калоссі, як сімвал працавітасці і ўраджаю. Мужчына ў касцюме пачатку ХХ стагоддзя, хаця сёння свята, але ўжо думае пра заўтрашнюю працу пры пабудове новага дому. Таму ў руках трымае сякеру. Адпаведны дуб для стварэння рэзьбаў быў знойдзены непадалёк Раманаўкі – у бацікоўскім лесе. А свае працы выдатныя мастакі стваралі ў Вульцы Надбужнай, дзе Гміна Семятічы мае адпачынковы цэнтр з Вяровачным паркам.
Паралельна з разьбярамі працавалі і жывапісцы. Адно пленерным месцам для іх былі выбраны мясцовасці ў нурэцкай гміне. Якраз закончылася свята Праабражэння Гасподняга і таму першы дзень мастакі правялі на Святой Гары Грабарцы. Былі тут створаны тры карціны: Вольга Раманчук намалявала ручай Трасцянец каля святой крыніцы, а Ігар Раманчук ды Анжаліка Вакуліч з Баранавіч працавалі ля Спаскага храму на Святой гары.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Дарафей Фіонік
фота Максіма Фіоніка




 

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego