2018 XII 29 Хрыстафор з Нарвы рысуе свой свет
З’яўляецца інжынерам архі-тэктарам, але вырашыў паставіць свой голас на оперны спеў. З дзяцінства захоплены маляваннем. – Я скончыў архітэктуру, але я не адчуваў сябе занадта добра ў гэтым плане, – кажа Хрыстафор Грынявіцкі. – Застаўся рысунак, які быў мне даспадобы. З дзяцінства мне цікава на самай справе адлюстроўванне свету, рэальнасці, захапляла мяне, што хтосьці ўмее перанесці выяву на паперу. Калі я вучыўся ў Нарве, намаляваў я там першыя свае працы, пад вокам настаўніцы са школы і спадарыні Эвы Галіцкай з дома культуры.
Прадстаўленыя на выставе работы былі створаны на аснове фатаграфій, якія я атрымаў ад школы малявання Cuba Studio, дзе я працую, – тлумачыць аўтар. – Можна назваць гэта перама-лёўкамі, але я хацеў дадаваць нешта ад сябе. Вывучэнне і навучанне рысунку – нялёгкае. Ёсць універсальныя ісціны, але трэба падыходзіць да кожнага вучня індывідуальна. Чалавек, які навучае рысавання, павінен мець зыркае вока, каб ведаць, што было б добрае для яго вучня, каб падштурхнуць яго ў правільным кірунку. Калі я рысую архітэктуру, у самым пачатку вырашаю лінію гарызонту, усталёўваю пункты сходу, выкрэсліваю лініі падзелу, пралёты, дзяленне вокнаў. Калі маю справу з прыродай ці сельскімі будынкамі, хопіць эскіз і тады пачынаю накладваць рыскі, плямы.
Але ад тэхнічнага майстэрства больш важны мастацкі замысел. Калі перспектыва мае пэўныя правілы і складзена яна ў канкрэтныя рамкі, ды цяжэй пакласці святло. Святло адрознае ў любы час сутак, у залежнасці ад таго, адкуль мы глядзім на аб’ект. На маіх працах відаць вуліцы Беластока, але і іншых мясцовасцей у Польшчы, таксама чэшскія, славацкія. У другой зале галерэі маем постаці і інтэр’ер. Выглядаюць як быццам у каталогу, але гэта таксама этап, які трэба прайсці ў рысунку.
Малявалася мне іх цяжэй, але гэта таксама трэба прайсці, каб улавіць чалавека ў руху, і гэта мяне зачароўвае. Я маляваў выпадковых людзей, хацеўшы атрымаць натхненне з навакольнага асяроддзя. Вы можаце задацца пытаннем, чаму такі малады чалавек вырашыў паказаць свае працы. Намаўляла мяне да гэтага шмат людзей. Я чым больш вучуся, тым больш ведаю, колькі яшчэ я павінен працаваць. Гэта этап, якім я ганаруся. Гэта мая першая выстава, і трэба развівацца далей. У будучыні я засяроджуся над прадстаўленнем людзей. Цікаўлюся таксама камп’ютэрнымі тэхнікамі.
Тэмай работ Хрыстафора Гры-нявіцкага з’яўляюцца элементы архітэктуры, гарадскога пейзажа, помнікі культуры, лясныя краявіды. Аўтар умее вывесці поўнай лірыкі, тонкай рыскай цяжар і ўстойлівасць муру, шурпатасць каменя, бездакорную гладкасць шклянога будынку бюро ці высушаныя сонцам дошкі драўлянай архітэктуры – лічаць спецыялісты.

Міра Лукша
фота аўтаркi
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego