2018 XI 24 Вясёлка над Bісагіняй
Мяжа на возеры Дрысвяты пазначана разцягнутым шнурам з плаваючымі бойкамі. Гэта з’яўляецца свайго роду атракцыёнам. Праходзяць тут міждзяржаўныя спаборніцтвы па плаванні лодкамі. Дружыны з Літвы і Беларусі плывуць, хто хутчэй, уздоўж бойкаў, без патрэбы пераходзіць мяжу. Ёсць на возеры адна з выспаў, дзе ўзвышаецца гарадзішча з до-бра захаванымі валамі і ўма-цаваннямі.
Тут аматары даўніны з Вісагіні плануюць рэканструяваць даўні горад. Пра гэта расказаў мне Алег Давідзюк, старшыня ві-сагінаскага Беларускага культурнага цэнтра «Крок». Побач расіянаў, якіх у Вісагіні больш за палавіну насельніцтва, ўкраінцаў і палякаў, беларусы з’яўляюцца найбольш заўважальнай нацыя-нальнай меншасцю. Пры «Кроку» дзейнічае фальклорны калектыў «Світанак». Ёсць яшчэ тут другі фальклорны калектыў «Сузор’е», які мае сваю сядзібу пры Вісагі-наскім цэнтры культуры.
У Вісагіню я сёлета заехаў, разам з членамі студыі «Жэмэр-ва», на сёмы міжнародны фе-стываль народных культур «Рудэнінэс» («Свята восені»), які праходзіў 28 і 29 верасня. Фестываль, які арганізуецца раз на два гады, з’яўляецца адным з найцікавейшых такога кшталту мерапрыемстваў у Літве. Яго ідэю прыдумала Аста Селюненэ, якая кіруе Аддзелам асветы і культуры Вісагінаскай гарадской управы. Але асобай, якая надае тон арганізацыі фестывалю з’яўляецца Ларыса Падбярозкіна, кіруючая этнааддзелам Вісагінаскага цэнтра культуры.
Усё пачалося ў будынку кіна-тэатру, дзе прайшла маладзёжная дэбата пад лозунгам «Фальклор і глабалізацыя» ды інаўгурацыйны канцэрт з удзе-лам гасцей фестывалю. Пасля канцэрта, ў фае кінатэатру прай-шлі традыцыйныя, літоўскія тан-цы пад акампаніямент музыкаў з Вільні.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Дарафей Фіонік
фота аўтара
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego