2018 XI 24 Мялешкі дзяцінства
Былі старыя фатаздымкі, паказ фільму ды ўспаміны. У святліцы ў вёсцы Мялешкі, што у гарадоцкай гміне адбылася сустрэча „Паўспамінаем разам. Мялешкі нашага дзяцінства”. Можна было даведацца, як калісьці жылося ў вёсцы.
– Памятаю з маладых гадоў, што мы часта гулялі – гаворыць Міраслава Антыновіч. Не было камп’ютэрнай тэхнікі, дарагіх цацак і мы, як дзеці і моладзь, часта гулялі. Хадзілі на санкі, каталіся на каньках, сустракаліся. Дзядуля нам каруcель зрабіў, такую з колаў, было шмат чаго для дзяцей у вёсцы. Вядома, трэба было памагаць бацькам і на гаспадарцы, але неяк так весялей было. Мы мелі таксама гарманіста, які граў на забавах. Я тут у святліцу падарыла таксама ікону, якую сама крыжыкам вышыла.
– Тут побач святліцы, дзе мы зараз, была вялікая горка – гаворыць Ян Чэшэль. Зімой мы вясёла гулалі, нават бойкі былі.
– Многа памянялася, час не стаіць на месцы – дадае Анатоль Дарашкевіч. Як мы былі маладыя, тут у нас школа слаўная была, сем класаў, а ў кожнай звыш 20-ці вучняў. Зараз школы няма, хаця будынак застаўся. Маладых людзей у вёсцы мала, старэйшыя сядзяць па хатах, ніхто ўжо не сядзіць на лавачках, няма вясковых сустрэч, не чуваць спеваў...
– Мы арганізоўваем сустрэчу з жыхарамі некалькіх вёсак, каб паказаць ім выстаўку, якую стварылі ў рамках праекту „Паміж пакаленнямі. Этнаграфія і спадчына” – гаворыць Кая Койдэр з этнаграфічнага абяднання Майстэрня. Мы зяўляемся групай этнографаў і размаўлялі са старэйшымі людзмі, з гміны Міхалова і Гарадок, як выглядала іх дзяцінства ды дзяцінства іх дзяцей, мацярынства, маладосць. Папрасілі жыхароў, каб прынeслі старыя фатаграфiі, пазнаем людзей на гэтых здымках. Ствараем карту вёскі і дапасоўваем здымкі да канкрэтных хатаў і людзей. Му ўжо зрабілі такую выстаўку ў Гарадку, Міхалове і Cлучанцы, маглі пазаёміцца з нашай працай таксама жыхары Беластока, плануем яшчэ заглянуць у Ялоўку ды Новую Волю.
– Нас збяралася ў дзяцінствe вялікая куча, шмат было розных гульняў, а як трошкі падраслі, то дапамагалі ў гаспадарцы – гаворыць Лідзія Лотыш. Ужо мелі свае абавязкі. Летам у полі сена, восенню бульбу капалі. Мы шмат працавалі. Памятаю, прыду са школы, кіну заплечнік у куток і пабегла на поле... А вечарам карміць жывёлу, крапівы нарваць. Цяжка было, але не забывалі пра танцы. Часта хадзілі на вясковыя забавы, у нас свае музыканты былі. Памятаю, яшчэ кружок вясковых гаспадыняў быў, у ім мы розныя спектаклі паказвалі.

Сустрэчу ў Мялешках можна бы назваць вяртаннем памяці мінулага.
Анна Домань
фота аўтарка
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego