2018 XI 24 Юбілейны Бардаўскай Восені
Было паэтычна, лірычна і сентыментальна. На Беласточчыне прайшоў юбілейны, 25-ты Фестываль Беларускай Бардаўскай ды Аўтарскай Песні Бардаўская Bосень. Цягам не-калькі дзён можна было пачуць і пабачыць фестывальныя зоркі. Аднак сёлетні выпуск быў прысвечаны светлай памяці Міхалу Анемпадыставу, які быў неад’емнай часткай Бардаўскай Bосені.
Старшыня журы, аўтар плака-таў, стылістыка якіх стала распазнавальным знакам фестываля. Але перад усім сапраўдны сябра, інтэлектуальны суразмоўца і чалавек глыбокай цеплыні.
Першы фестывальны канцэрт прайшоў у Бельску Падляш-скім, дзе выступілі найлешыя беларускія выканаўцы, м.інш гурт W-Z Аркестр Зміцерa Вай-цюшкевічa ды Яўген Барышнікаў.
– Бардаўская Bосень гэта заўсёды свята – гаворыць Яў-ген Барышнікаў. – Асеннія краявіды, дрэвы ды музыка. Вельмі мне падабаецца тое, што можна спяваць сваю музыку, не толькі як бард – чалавек з гітарай, але тое, што ў цябе на сэрцы, сваю аўтарскую.
– Атмасфера бардаў ад пачатку вельмі цёплая, сардэчная і сяброўская – гаворыць Ігар Лукашук са Звазу Шчыты, арганізатар сёлетняга фестывалю. Спачатку выступалі традыцыйныя барды, зараз больш аўтарскай музыкі, калектывы. Hязменнай застаецца ідэя „Бардаў” – адлюстраванне сучаснага стану аўтарскай песні.
Фэстываль традыцыйна наве-даў таксама Нараўку, Гaйнаўку, Беласток, Нарву, Орлю ці Шчыты.
Фестываль арганізуецца пры падтрымцы Міністра Адміні-страцыі і Лічбавізацыі Польшчы, Гарадской Управы ў Беластоку ды Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.

Анна Домань
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego