2018 XI 24 45 гадоў з пяром
Характэрная рыса – дэталь. Добрая кампазіцыя, выразнасць першага і смелае развіццё далейшых планаў, а таксама небывалае ўменне прад-стаўляць розныя матэрыялы пры дапамозе сціплай прылады – пяра. Так пішуць пра яго крытыкі і захопленыя гледачы. Сотні малюнкаў у часопісах, дзясяткі праектаў вокладак і некалькі багатых альбомаў з карцінамі. Крытыкі адзначаюць, што гэта феномен не толькі ў краёвым маштабе. З захаплення драўлянай архітэктурай, архітэктурай вёскі і мястэчак, роднай прыродай.
Уладзіслаў Петрук, у кампаніі сяброў, сям’і, настаўнікаў адзначыў саракапяцігоддзе тво-рчасці ў вялікай выставачанй зале ў «Падляшскай ксёнжніцы» ў Беластоку, з віншаваннямі таксама маршалка падляшскага сейміка.
Уладзіслаў Петрук нарадзіўся ў 1952 годзе ў Наройках падалёк Драгічына, зараз жыве і працуе ў Каралёвым Мосце.
Плён ягоных творчых гадоў – тысячы рысункаў. Выдаў паўсотні папак – ад «1200-годдзя горада Лаймена», «Цехановец», «Сямятычы», «Драгічынскага дыяцэзія», «Беласток і ваколі-цы», «Беласток даўней і сёння», «Цэрквы Беластока», «Беласток», «Медыцынская акадэмія – 50-годдзе», «Кермусы каля Тыкоціна», «Сувалкі», «Супра-сль», «Аўгустаў», «Ломжа», «Ка-ралеўскія дубы – Белавежа», «Мельнік і ваколіцы», «Харошча ў рысунках», «Палац Браніцкіх у Беластоку», «Універсітэт у Беластоку». Выдаў альбом «Старое ёсць прыгожае», дзе змешчаны каля 250 рысункаў архітэктуры Беласточчыны. Выдаў таксама каля 200 рысункаў ХІХ-вечнай архітэктуры Чыкага. Цяпер займаецца амаль выключна рысаваннем, праектуе графічныя знакі, вокладкі кніг, плакаты, ілюстрацыі да кніг – асабліва любіць ілюстраваць паэзію. Называюць яго адным з найбольшых графікаў-дакументатараў Падляшскай зямлі, асабліва ўражлівым на беластоцкі краявід. Багаты архіў ягоных графік, выкананых тушшу і пяром, з’яўля-ецца адным з найбольшых збо-раў мастацкай дакументацыі архітэктуры і краявіду Падляшша. А „Architektura i Przyroda Województwa Podlaskiego” – карона ягонай творчай працы звязанай з Падляшшам – атрымаў за яе ўзнагароду Залатога Грыфа 2010 года.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Мірa Лукшa
фота Анны Pадзюкевiч
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego