2018 X 06 Сорацні пад Драгічынам
У дзень 75 –годдзя гэтай сумнай і трагічнай даты, каля мемарыяла сабралася больш за сто чалавек. Усе палі-чылі сваім чалавечым памкненнем і абавязкам прыйсці сюды ў гэты дзень, каб ушанаваць памяць мірных людзей, жыццё якіх абарвалася ў той далёкі вераснёвы ранак. Успаміналі, гаварылі, многія не маглі стрымаць слёзы…
Ураджэнка вёскі Ніна Грыцук, выступаючы перад сваімі землякамі, прызналася, што ў постаці дзеда яна ўбачыла свайго дзеда Карпа, прозвішча якого ёсць на дошцы. А драўляныя постаці маці з немаўляткам на руках, хлопчыкам і дзяўчынкай, нагадваюць ёй яе родную цётку Кацярыну з дзяцьмі, жыццё якіх абарвалася роўна 75 гадоў таму. Іх прозвішчы таксама ўнесены ў спіс.
Пасля памінальнай ліціі па нявінна замардаваных людзях, якую адслужыў настаяцель Вавуліцкай царквы Раства Багародзіцы айцец Аляксандр, прысутныя атрымалі ад кіруючых праектам чырвоныя макі, каб ускласці іх на магілы ахвяр трагедыі 15 верасня 1943 года.
Стваральнікамі драўлянага мемарыяла з’яўляюцца выдатныя беларускія разьбяры: Анатоль Туркоў, Мікалай Скляр і Уладзімір Чыквін.
Жалобна і трывожна, разам з тым кранальна, прайшло самае адметнае мерапрыемства праекта “Вёска, якая не павінна знікнуць”. Праект рэалізуецца па ініцыя-тыве грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў “Тур” у рамках гуманітарнай праграмы “Месца сустрэчы: дыялог” пры фінансавай падтрымцы нямецкага фонду “Памяць, адказнасць, будучыня”, сумесна з Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”.

Людміла Карнеева
фота Аляксандра Быцко
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego