2018 VIII 30 Буквар з 1618 года
28 жніўня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя факсімільнага выдання першага “Буквара”.
Пасля працяглай працы каманда Нацыянальнай біблія-тэцы Беларусі завяршыла рэа-лізацыю міжнароднага навуковага і выдавецкага праекта па факсімільным узнаўленні першага “Буквара”. Арыгінальнае выданне выйшла роўна 400 гадоў таму назад – у 1618 годзе ў друкарні Віленскага Свя-тадухаўскага брацтва ў Еўі.
Да непасрэднай рэалізацыі праекта далучыліся Пасольст-ва Рэспублікі Беларусь у Вялі-кабрытаніі, Белдзяржуніверсітэт і Бібліятэка Мідл Тэмпл у Лондане. Арганізацыйную падтрымку забяспечылі Міністэрствы культуры, адукацыі і замежных спраў Рэспублікі Беларусь, а таксама Міжнародная асацыяцыя беларусістаў. Партнёрамі ў рэалізацыі праекта сталі Бе-лінвестбанк, Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.
Усяго ў свеце захаваліся два асобнікі ўнікальнага выдання. Адна з кніг захоўваецца ў Бі-бліятэцы Мідл Тэмпл у Вялікаб-рытаніі, другай – у Каралеўскай бібліятэцы Даніі. На радзіме не засталося ніводнага выда-ння: як часта адбываецца з на-вучальнымі дапаможнікамі, іх проста “зачыталі да дзірак”.
Прэзентацыя факсімільнага выдання пройшла ў Нацыянальнай
бібліятэцы Беларусі напярэдадні Дня ведаў і Дня беларускага пісьменства. І гэта невыпадкова, бо з Буквара пачынаецца шлях да ведаў. Сёння па кнігах з назвай “Буквар” вучацца ў многіх краінах свету.
Маштабны праект па факсіміль-ным узнаўленні выдання 1618 года закліканы зрабіць першы “Буквар” даступным для шырокай аўдыторыі і прадэманстраваць высокую каштоўнасць культурнай спадчыны нашага народа.

Алесь Суша
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego