2018 IV 26 Сто гадоў ад пачаткаў вяртанняў
З якімі складанасцямі было звязанае вяртанне, паказвае прыклад двух сем’яў з гміны Гарадок беластоцкага павета. 8 мая 1918 г. удава Екацярына Грэсь з Пясчанік, якая ў бежанстве была ў Разані, атрымала “Білет бежанца”. У дакуманце яна выказала жаданне вярнуцца на бацькаўшчыну з дачкамі Надзеяй і Любай. У гэты час бежанцы масава пакі-далі галадаючую разанскую губерню, часта на ўласную руку падаючыся на бацькаўшчыну або іншыя раёны Расіі. Калі напачатку 1917 года у губерні было 73,5 тысяч бежанцаў, дык летам 1918 года засталося іх 15 тысяч. Тады і пачаліся скла-данасці з выездам апошніх, бо цэнтральныя ўлады фактычна забаранілі губернскаму камітэту (Губпленбежу) адпраўляць бе-жанцаў куды-небудзь. Даходзіла да таго, што цягнікі, якія іх пера-возілі, затрымліваліся і бежанцаў сілаю пасялялі ў пустуючых прыдарожных будынках, часта без вакон і печак.
З-за гэтага Екацярына Грэсь атрымала дакумент на выезд толькі 20 мая 1919 г. Гарадскі выканаўчы камітэт у Разані дазволіў ім ехаць у Польшчу да станцыі Валілы. Таго самага дня падобнае пасведчанне атрымала сям’я кандуктара Іосіфа Трахімчука з Гарадка, які ў Разані быў з жонкай Ганнай і 4-х гадовай дачкою Надзяй. Аднак вяртанне абодвух сем’яў зацягнулася на два гады. У 1920 г., у сувязі з польска-савецкай вайной, вельмі складана было выехаць з савецкай Расіі. Яшчэ 2 чэрвеня 1921 г. Екацярына Грэсь была ў Разані, а Іосіфа Трахімчука толькі 1.07.1921 г. адпусцілі з работы. У наступны дзень яго сям’я прышчапілася супраць воспы і тады маглі ўжо вяртацца ў Гарадок.
Рашэнні пра выезд на баць-каўшчыну адкладваліся з увагі на працу, а таксама заангажаванне ў дапамогу сваім суродзічам. У такой ролі апынуўся між іншым Сяргей Савіцкі з Катлоў, які спыніўся ў вёсцы Карпелі Усманскага павету Тамбоўскай губерні. З дзвюма дочкамі знайшоў тут пастаянную працу ў цукроўні, дзякуючы чаму маглі яны годна пражываць, а нават нямала сродкаў заашчадзіць. У 1918 г. Сяргей Савіцкі дзейнічаў у вёсцы Карпелі ў Камітэце па ўладкаванню бежанцаў. Пасля сям’я перабралася ў вёску Рыбій Яр.
Нягледзячы на сумленнае і працавітае жыццё, у 1920 г. савецкія ўлады вельмі пакрыў-дзілі сям’ю Савіцкіх. 17 сакавіка гэтага года ў іх дом у Рыбім Яры ўварваўся агент Чыркоў з Упродкама (павятовага харчавога камітэту) з мэтай рэквізіцыі збожжа. Калі аказалася, што кат-лоўскія бежанцы яго не маюць, агент забраў у іх усе ашчаднасці на суму 7470 руб. Дачка Сяргея, Таццяна Савіцкая, абураная бязпраўнымі дзеяннямі агента, напісала заяву ва ўсманскі Упродкам:
„16 марта сего года при реквизиции хлеба в селе Рыбий Яр товарищем Чирковым отобраны деньги в сумме 7470 руб. Заработанныя личным трудом моим отцом, мною и сестрой. Так как мы беженцы, земли не имеем и эти деньги являлись единственным источником нашего существования. Других средства не имеем. Заработали эти деньги служа и работая втроем на сахарном заводе и в то время платили за работу кредитными билетами Николаевского выпуска и керенками. Принимая во внимание, что в настоящее время, так отец, как и мать, за преклонностью лет к труду неспособны, а жить нам беженцам очень трудно, обращаюсь к вам товарищь Комисар с мольбою сделать распоряжение о возвряте моих и моей семьи денег. И тем избавить наше семейство от тяжолых условий и без того трудной жизни”.
Справа Савіцкіх дайшла да Губернскай управы па справах эвакуацыі насельніцтва (Губэвак) у Тамбове. 19 красавіка 1920 г. загадала яна Усманскаму аддзелу расследаваць гэтую справу. Некалькі дзён пасля Сяргей Савіцкі сам выбраўся ў Тамбаў са скаргай на бяспраўе. Уся гэтая сітуацыя толькі паско-рыла рашэнне выезду з Краіны Саветаў.
Захаваўся недатаваны спіс маёнтка Сяргея Савіцкага, дзе дазваляецца ўсе рэчы пера-везці на бацькаўшчыну. Дакумент падпісаў Усманскі аддзел Савета дэпутатаў (Совдэпа). Галоўным багаццем сям’і была вопратка – кажухі, кашулі, сачкі і інш., агулам 108 штук. Мелі пры тым 23 сукенкі, 14 жаночых сачкоў і 9 хусцін. Адно з ботамі была праблема – іх у апісанні толькі тры пары. Адзначаюцца тут таксама 2 сундукі, якія былі пры-везены з Катлоў.
Вяртанне Савіцкіх зацягнулася аднак да 1921 г. Не спрыяла гэтаму палітычна-ваенная абста-ноўка, але таксама нежаданне Губэвакаў спрыяць у гэтым бе-жанцам. Тымчасам яны рознымі спосабамі стараліся дабрацца да мяжы або пераехаць у Сібір ці Украіну, дзе не было голаду. У Сібіры шматлікія бежанцы з беларускіх зямель мелі блізкіх ці далёкіх сваякоў, якія тут па-сяліліся да 1915 г.
Але патрапіць у табольскую ці томскую губерню не было так лёгка. З мая 1918 г. расійскія войскі, разам з саюзнікамі, у тым ліку чэхаславацкім корпусам змагаліся тут з бальшавікамі. 23 верасня гэтага года ва Уфе ўзнік Часовы ўсерасійскі ўрад, а ў лістападзе ўладу над ім пераняў адмірал Аляксандр Калчак. У міжчасе, у чэрвені 1918 г. Чэхаславацкі корпус вызваліў ад бальшавікоў Самару, дзе пражывалі тысячы бежанцаў з Беларусі.
Яны былі не толькі сведкамі гэтых падзей, але і актыўна ў іх ўключаліся. Для прыкладу, харунжы (прапаршчык) Раман Круталевіч з Відава, у 1918-1919 гг. дзейнічаў пры Штабе Арэнбурскай ваеннай акругі расійскай Народнай арміі адмірала Аляксандра Калчака.
Бежанцы, якія заставаліся на тэрыторыях занятых бальша-вікамі, каб атрымаць вагоны на пераезд да мяжы, мусілі чыноўнікам даваць хабары і цярпець прыніжэнне з іх боку. Тымчасам, на бядзе бежанцаў, якія доўга чакалі на выезд, нажываліся розныя хітруны і афэрысты. За дапамогу ў хут-чэйшым афармленні даку-ментаў патрабавалі па 5 руб. ад асобы, а таксама раілі набываць нейкія “ахоўныя лісты” за 50 руб. Бежанцы даваліся надуць такім ашуканцам. Аднак шмат было чыноўнікаў, які шчыра стараліся дапамагчы вярнуцца, нярэдка абмінаючы закон. У такі спосаб з Тамбоўскай губерні ў Рэпіскі ласінскага прыхода вярнуўся Омэлян Семенюк. Каб безперашкодна і хутка даехаць у Польшчу, знаёмы чыноўнік даў яму фіктыўны дакумент, што ён ... рэвалюцыянер і едзе у Польшчу наладжваць камуністычную дзейнасць. На ўсіх станцыях адпраўлялі яго па-за чаргой.
Мясцовым Совдэпам, без дазволу цэнтральнай улады, не дазвалялі адпускаць бежанцаў. Для прыкладу, у красавіку 1920 г., калі Сяргей Савіцкі змагаўся за свае правы, Тамбоўскаму Губэваку забаранілі арганізаваць выезды бежанцаў, а непаслухмяным чыноўнікам прыгразілі канцлагерам.
Бывала, што вагоны з бежанца-мі, якія прыбывалі да Смаленска, вярталі назад у Тулу, Тамбоў, Курск ці Арол або загадвалі ім рассяляцца ў галадаючай Смаленскай губерні. У такой сітуацыі знайшлася група, якая прыехала да Смаленска 10 мая 1920 г. у 10-ці вагонах. Моцна расчараваныя адмовай улад пераезду на радзіму, бежанцы напісалі ліст да Леніна: “Именем покойного Вашего брата. Молим распорядиться отправить нас далее на Родину, в худшем случае – оставить в Смоленске. Пожалейте несчастных детей наших”.
Тым, каму атрымалася ў 1918-1919 гг. пераехаць мяжу, ужо на нямецкай акупацыйнай тэры-торыі дапамагаў між іншым Цэнтральны грамадзянскі камі-тэт Польскага Каралеўства. Захавалася пасведчанне тоес-насці, выдадзенае 25 красавіка 1918 г. ў горадзе Узда каля Мі-нска, сям’і Васіля Рошчанкі з Дашоў. Для патрэб мясцовай улады дакумент напісаны на нямецкай мове.
Пасьведчанні тоеснасці, а па-сля пашпарты бежанцам выдаваў таксама Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі. Найбольш актыўным ў гэтым плане было Беларускае консуль-ства ў Адэсе, якім кіраваў С. Некрашэвіч. У 1918 г. выдала яно 16 тысяч пашпартоў і іншых дакументаў грамадзянам-бела-русам.
А патрэбы былі нашмат большыя. Паводле падлікаў, толькі на тэрыторыі Палтаўскай губерні было 20 тысяч беларусаў, які жадалі вярнуцца на баць-каўшчыну. Тыя, якія вярталіся праз Мінск, атрымлівалі тут дакументы тоеснасці БНР (нпр. Якім Цімашук-Шурбак з вёскі Грэдэлі-Шпіталі (29.04.1918), Трафім Крышпінюк з Кнаразоў (13.08.1918) ды Вацлаў Ма-ліноўскі, ўладальнік маёнтку Беласточак.
Надзея Божко з Бельска (1911-2004), дачка Іосіфа і Сафіі Артысевічаў успамінала гэты час:
„В беженстве были мы в Кли-нцах брянской губерни, не-большом фабричном городе. Там з Дубич были тоже Остасевичы и Онацевичы. Как схваитла ре-волюция, всех фабрикантов взя-ли в вагон и взорвали. Выйдеш рано – тут повешоны на столбах. Ужас... Давай мы удирать. Но как? Мама говорит папе. Иди до Марцинка Токаревича, он в банке работает (а он был такой хитренький, дойдет до всего). Папа пошёл до Марцина. Марцин до начальника станцыи, поговорил. Начальник подумал i сказал:
Если столько-то золота дадите, то подставлю вагон.
Все сложылись и мы уехали. Как прыехали осенью, то нем-цы ешё были, в маёнтке на Головеске коров держали. В на-шем доме жыды жыли. Чёрно, гразно, печки развалены, ужас... Помню, Верцински, сусед, який коло каплички жыл, сказал: – Panie Artysiewicz, niech pan zabiera dzieci i idzie do mnie.
Мы пошли к нему. Он был огородником, мама и старшая сестра помагали ему. А после, когда Жыды з нашего дому вышли, мы начали прыводить его в порядок”.
Арсеній Онацэвіч, сын Ефіма з Бельска (1912-2000) успамінаў: „В 1918 г. ворочалісь до Бельска. Мы найраней за всіех ворочалісь. Разом з намі ехала сем’я моіх двоюродным братов Александра і Павла Онацевічов. Оні учоны былі – Сашка офіцером, а Павел політехніку окончіл. На Дубічах остало два Жыда і два Поляка-католіка – Сталевскі і Верцінскі, оні не поехалі.
Наш дом на Дубічах і Косты-цэвіча стоял. Мы как прыехалі, то в нашом доме жыло 2-3 сем’і прыезджых Жыдов. Воны кажут, што Немцы ім дом далі. Сашка пошол і Немцы дом оддалі”.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Дарафей Фіонік
фота аўтара і са збораў Музея ў Студзіводах
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego