2018 IV 26 Спатканне сяброў
– 6 гадоў таму нас запрасілі, каб паехаць у Мінск і заспяваць – гаворыць музычны кіраўнік калектываў „Гай”, „Калінка” і „Слаўянская нота” Мар’юш Харужы. – Спачатку мы паехалі з калектывам „Калінка”, пасля ўзялі з сабой „Гай”. Нашым сябрам у Мінску паказваем фальклор беларусаў Падляшша. Сёлета мы выступаем з адмысловым канцэртам, паколькі адзначаем юбілей, 10-годдзе існавання. За гэты час мы далі мноства канцэртаў, шмат дзе былі і выступалі. Ёсць чым ганарыцца, 4 СД кружкі, а зараз вядуцца работы над пятый. песні і калядкі, больш за 800 канцэртаў і фестываляў, часта ў невялікіх мясцовасцях, але і ў буйных гарадах нашай краіны і па-за межамі Польшчы, конкурсы, ды узнагароды....
– Мы аднойчы былі ў Польшчы і бачылі як выступаюць калектывы з Беларусі, Украіны і Літвы – гаворыць аўтар праекту „Спатканне сяброў” Алег Літвінюк. – Цудоўныя ўражанні ад канцэрту і тады з’явілася такая мара зрабіць цыкл канцэртаў ў Мінску, на сцэне нашай філармоніі. Запрашем калектывы з Польшчы, якія выконваюць беларускую музыку, на сцэне прэзентуюцца такама нашыя выдатныя калектывы. Гэта такі музычны абмен.
– Такія супольныя канцэты вельмi карысныя – гаворыць Таццяна Карабкова, скрыпа-чка ў ансамблі народнай му-зыкі „Свята”. Можам паглядзець на музычную творчасць падляшскіх беларусаў. Тыя ж вядомыя песні, адрозніваецца толькі аранжыроўка. І нагода ёсць цудоўная – юбілей калектыву „Калінка”. Я ўжо шмат гадоў працую ў калектыве „Свята”. Мы існуем пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі з 1984 г і наш калектыў першы ў Беларусі прафесійны фальклорны ансамбль, які пачаў адраджаць народную музычную спадчыну сваёй краіны. Мастацтва яно заўсёды абядноўвае і гэта аблягчае нашы кантакты.

(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Анна Пятроўская
фота аўтарка

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego