2018 III 26 Ліпскія пісанкі
– Пісанкі аздобленыя ўзо-рамі, якія выкарыстоўвалі нашыя продкi – кажа майстрыха Хрысціна Пракаповіч з Ліпска. Для іх розпісу вырыстоўваецца спецыяльны самаробны інстру-мент – “шпілька”. У нас дома бабуля рабіла, маці мая рабіла. Я ад іх навучылася. Зрабіць такую пісанку займае крыху часу. Яйка трэба выдмхаць, памыць, закінуць у фарбу ды зрабіць узоры. Мы – майстрыхі з Ліпска згуртаваныя ў Аб’яднанні Народных Майстроў. Праводзім розныя майстаркласы для дзяцей у школе, паказваeм, як паўстаюць традыцыйныя, каляровыя пісанкі.
Для пісанкі найлепш падыхо-дзіць белае яйка. Белы колер кантрастуе з колерам фону. Ён мае і сімвалічнае значэнне – гэта чысціня.
Узор на пісанках — ад самага простага кропкавага да складанага расліннага. Найбольш пашыраны матыў гэта круг, які размяшчаецца па цэнтры яйка, свабодныя плошчы запаўняюцца паўкругамі, кропкамі, ланцужкамі. Нярэдка цэнтры разетак трапляюць на канцы яйка. Майстрыха пальцамі трымае яйка на канцах і па крузе наносіць узор.
Традыцыйныя малюнкі на велікодных яйках выконваюцца па старажытных матывах птушкі ды кветкі, галінкі яліны.
У Ліпску ў 2007 годзе ўзнік Музей ліпскай пісанкі і творчасці. Змяшчаюцца ў ім найпрыгажэйшыя пісанкі ліпскіх народных мастачак і рукадзельніц.

Анна Пятроўская
фота аўтарка





© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego