2018 III 26 Танцавальнае сяброўства
Можна было паглядзець выступы дзетак з абодвух бакоў мяжы. „Падляшскі вянок”, якога стваральніцай і кіраўніком з’яўляецца Аксана Прус, запрэзентаваў новыя танцавальныя нумары. Песні спявала ды канцэрт „Падляшскага вянка” вяла Юлія Баравік. На сцэне прагучалі таксама вершы вядомых аўтараў.
„Гарадзенскія каруначкі” выдатна паказалі танцавальную праграму, былі песні, расказы пра танцавальныя нумары ды вершы.
– Гэта нагода паказаць нашым беластоцкім сябрам танцавальнае майстерства – гаворыць Надзея Семкіна з гуртка „Гарадзенскія каруначкі”, які дзейнічае пры Гарадзенскім Каледжы Мастацтваў. Дзеці сустракаюцца, размаўляюць. Дзякуючы такім канцэртам, можам паказаць, што робяць нашыя дзеткі.
Арганізатарам канцэрту „Падляшскага вянка” ды „Гарадзенскіх каруначкаў” з’яўлялася аб’яднан-не ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучюць беларускую мову „АБ-БА”.

Анна Пятроўская
фота аўтарка

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego