2018 III 26 Kazki po-svojomu
– Я карыстлася з казак, якія пераклаў на мову падляшскіх беларусаў Ян Максімюк – гаворыць акцёрка Яанна Троц, якая супольна з мужам Міхалам працавала над кніжкай. – Калі нарадзіліся нашыя дзеці, мы выкарыстоўвалі гэтыя казкі, каб дзеці пазнавалі мову, каб разумелі па-своёму. Думаю, што такая кніжка вельмі патрэбная, людзі цікавяцца, асабліва бацькі і дзядулі, якія хочуць чытаць сваім дзецям і ўнукам.
Кніжку ўпрыгожыла малюнкамі – акварэлямі акцёрка беластоцкага лялечнага тэатра Луцыя Гжэшчык, а графічнай ап-рацоўкай займалася Магдаліна Петрук.
Вартасць „Kazak po-svojomu” і ў тым, што яны напісаныя лацінкай, паколькі не ўсе зараз ведаюць цырыліцу. Маем пазначаныя дадатковыя знакі, дыфтонгі ды націскі, ёсць падказка, як чытаць падляшскі алфавіт. Чытаецца яе лёгка і прыемна.
Кніжка прэзентавалася ў Беластоку ды Бельску Падляш-скім.
– Кіруем яе да падляшскіх бацькоў і дзяцей – гаварыла падчас прэзентацыі ў Беластоку Яанна Троц. – Хочам, каб мова нашых дзядоў і прадзедаў не загінула, таму важна, каб чытаць дзецям і ўнукам казкі по своёму.
У кніжцы на 80 старонках змяшчаецца 11 вядомых і папулярных казак, такіх як Чырвоны Каптурaк, Кот у ботах, Папялушка, Cпячая прыгажуня, Pусалачка. Купіць кніжку можна ў Цэнтры Праваслаўнай Культуры ў Беластоку ды Варшаве, у інтэрнет краме www.sklep.cerkiew.pl ды праз інтэрнэт у тэатры Чрэвa па адрасу teatr@czrevo.pl.

Анна Домань
© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego