2018 I 31 Калядны вечар
– “Калядны вечар” ад-значаем штогод - гаворыць настаўніца беларускай мовы Аліна Ваўранюк. – Мы паказвалі і батлейку, калядавалі, займаліся тэатрам. Сёлета я вывучыла з дзецьмі калядкі розных народаў: беларускую, украінскую, іспан-скую, габрэйскую, літоўскую, славацкую, ангельскую. У на-шай школе такога каляднага рэпертуару яшчэ не было. Ка-лядны час, гэта палова навуча-льнага года і добры момант, каб паказаць бацькам, чым нашыя вучні займаюцца на пазаўрочных занятках. А заняткаў у нас шмат.
Можна был пабачыць і па-слухаць у святочным рэпертуары “Баламуткі” – вакальную гру-пу малодшых дзетак пад кі-раўніцтвам Кірыла Ліпая і новыя танцы калектыву “Падляшскі вянок”.
– У калектыве сёлета маем дзве танцавальныя групы - га-ворыць кіраўнік “Падляшскага вянка”, Аксана Прус. Старэйшыя, якія ужо добра валодаюць тан-цавальным майстэрствам і ма-лодшыя, якія толькі што пачалі танцаваць. Дзеткі стараліся і я задаволена з іх выступленняў.
“Калядны вечар”, гэта таксама выдатная нагода для інтэграцыі вучняў, бацькоў і настаўнікаў вакол справы навучання роднай мовы.
– Прыемна, калі можам паг-лядзець выступы нашых дзяцей, паслухаць, а пасля павіншаваць з выступам – гаворыць Юры Пякарскі. – Мы як бацькі таксама маем нагоду каб сустрэцца, а што галоўнае, працягваем тра-дыцыю, калядуем разам з імі.
Падчас святочнага вечара таксама агучылі вынікі школьнага конкурсу беларускай песні, які прайшоў у восенi мінулага года.
“Калядны вечар” наладзіла Аб’яднаньне на карысьць дзя-цей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову “АБ-БА”.

Анна Пятроўская
фота аўтарка

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego