2017 IX 28 Раманаўка святкавала пяты раз
Як піша Аляксандр Які-мчук, аўтар кнігі пра Раманаўку “Мы, тутэйшыя...”, у гадах 1902-1910 суполка больш сарака гаспадароў купіла ад Анны Піманавай 730 гектараў зямлі з маёнтку Бацікі Дальшыя. Тут жа гаспадары збудавалі свае сядзібы, а ў 1913 г. прынялі пастанову назваць новазаснаваную вёску Раманаўкай.
Сто гадоў пазней, 15 верасня 2013 г. шматлюдна адсвяткавалі тут сто гадоў названня сяла. Епіскапам семятіцкім Георгіем была пасвячана часоўня з іконай Спаса Нерукатворнага ды два крыжы, зробленыя з раманоўскага дуба з урочышча Гае. Часоўня была спраектавана і выканана Анатолем Турковым з Камянца, а ікону вырэзаў Уладзімір Чыквін з Кобрына. Ягоныя продкі выходзяць з Хлевішчаў, адкуль родам было шмат продкаў цяперашніх жыхароў Раманаўкі.
Зерне закінутае пяць гадоў таму, далей узрастае. Сёлета, ў нядзелю 17 верасня, прайшло пятае Свята вёскі Раманаўка. Ад самога пачатку яго арганізатарамі з’яўляюцца: Праваслаўны прыход св. ап. Пятра і Пяўла ў Семятічах, Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах ды солтыс і жыхары вёскі.
Традыцыйна ўсё пачалося малебнам пры часоўні, дзе сабраліся жыхары вёскі і яе госці. Богаслужэнне ўзначаліў а. Андрэй Якімюк, настаяцель семятіцкага прыходу. Пасля ўсе прысутныя выслухалі канцэрту духоўных песень у выкананні знакамітага хору імя А. Рашчынскага з Мінска, якім кіруе Ганна Доўгаполава. Калектыў узнік год таму назад, пасля смерці Аляксандра Рашчынскага, вядомага беларускага кампазітара, аранжыроўшчыка народных песень. У хоры спяваюць ягоныя вучні, прафесійныя музыкі, а таксама студэнты Беларускага тэхнічнага ўніверсітэта. Ганна Доўгаполава падкрэсліла, што Аляксандр Рашчынскі стараўся заўсёды грунтоўна падыходзіць да музычнага матэрыялу, імкну-ўшыся перфекцыйна выконваць творы. Гэтаму стараецца быць верная і ў сваёй працы маладая дырыжор.
Мінскі хор праспяваў пры ка-плічцы некалькі літургічных і пазалітургічных твораў, у тым ліку гімн “Магутны Божа”. Песню да Багародзіцы праспяваў таксама каля каплічкі беларускі хор “Васілёчкі” з Бельска Падляшскага, які пасля даў прыгожы канцэрт народных песень і танцаў каля вясковага клуба. У 2019 г. хору споўніцца 55 гадоў дзейнасці. Дырыжорам калектыву з’яўляецца Мікола Фадзін, а кіраўніком Ніна Бялецка.
 
(ciąg dalszy dostępny w wersji drukowanej lub w E-wydaniu Przeglądu Prawosławnego)

Дарафей Фіонік
фота Максім Фіонік

© Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego